Клён палявы | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны. Вайнсберг, Германія. | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Acer campestre L. | |||||||||||||||||||||
|
Клён палявы[2], Клянец[3][4] (Acer campestre) — від дрэў роду клён (Acer) сямейства сапіндавыя (Sapindaceae).
Лістападнае дрэва вышынёй да 15 м (на Каўказе да 25 м) з густой шарападобнай кронай. Ствол прамы або злёгку выгнуты, да 60 см у дыяметры, пакрыты тонкай, буравата-шэрай карой з падоўжнымі расколінамі. Маладыя дрэвы жаўтлява-бурыя, тонкія, часам крылатыя ад коркавых нарастаў.
Пупышкі яйкападобныя, да 5 мм даўжыні, з 6-9 аліўкава-бурымі лускавінкамі.
Лісце супраціўнае, звычайна пяцілопасцевае, рэдка трохпальцавалопасцевае, шчыльнае, на хвастку даўжынёй 5-13 см. Лопасці тупыя, суцэльныя або з нешматлікімі прытупленым зубцамі. Памеры ліставой пласціны: 4-17 см у даўжыню і 4,5-10 см у шырыню. Верхні бок лісцінкі цёмна-зялёны або светла-зялёны, злёгку бліскучы, а ніжні больш светлы, светла-зялёны. Восенню (у кастрычніку) лісце набывае залаціста-жоўтую афарбоўку.
Суквецці — канцавінавыя 15 −20-кветкавыя прамастойныя шчыткападобныя мяцёлкі каля 3,5 см у дыяметры, з адтапыранымі — валасістай воссю і кветаножкамі.
Плод — крылатка 2-3,5 см даўжыні і каля 1 см шырыні, з гарызантальна распасцёртымі крыламі, часам серпападобна выгнутая.
Маса 1000 зярнят 47-80 г.
Цвіце на працягу 10-15 дзён у красавіку-маі пасля распускання лісця; плады ў верасні — кастрычніку.
Сінонімы навуковай назвы[5]:
Від Клён палявы ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Клён палявы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||