Клік-хімія — сінтэтычны падыход, канцэпцыя ў арганічнай хіміі, якая ў 2001 годзе была прапанавана хімікам Б. Шарплесам разам з Хартмутам С. Колбам і М. Г. Фінам[1]. Падыход апісвае спосаб сінтэзу мэтавых малекул з меншых адзінак, падобны да таго, што робіць прырода. Нобелеўскую прэмію па хіміі 2022 года атрымалі Бары Шарплес, Мортэн Мельдаль і Каралін Бертоцы за іх уклад у клік-хімію. Шарплес і Мельдаль унеслі фундаментальны ўклад, а Бертоцы пашырыла і ўжыла яе ў новай галіне біяхіміі — т.з. біяартаганальнай хіміі[2].