Кліруотэр
| ||||||||||||||||||||||
Кліруотэр (англ.: Clearwater) — горад у Фларыдзе, ЗША. Уваходзіць у агламерацыю Сент-Пітэрсбург-Тампа-Кліруотэр. На захад ад Кліруотэра знаходзіцца Мексіканскі заліў, а на паўднёвы ўсход — заліў Тампа. Па дадзеных перапісу 2010 года, у горадзе пражывала 107685 чалавек. Кліруотэр — адміністрацыйны цэнтр акругі Пінелас.