Кніга прарока Ісаі (ספר ישעיהו) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 7 раздзела кнігі Ісаі | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Ісая |
Мясцовасць: | Ізраіль, Вавілонскае царства, Персія |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Млахім Бэт |
Папярэдняя (праваслаўе): | Прамудрасць Ісуса Сірахава |
Наступная: | Кніга прарока Ераміі |
![]() |
Кні́га праро́ка Іса́і (іўр.: ספר ישעיהו Сеф́ер Ешая́гу; лац.: Liber Isaiae; стар.-грэч.: Ησαΐας) — 23-я кніга кананічнага Старога Запавету, дванаццатая частка Танаху. Аўтарства традыцыйна прыпісваюць прароку Ісаі.
Кніга складаецца з асобных прамоў Ісаі, згрупаваных не ў строга храналагічным, а ў сістэматычным парадку. Першая частка кнігі (1-39 раздзелы) мае характар выкрывальны, другая (40-66 раздзелы) — суцяшэнні ізраільскаму народу з прычыны вавілонскага палону, які чакае яго.
Сучасная навука агульна прызнала падзел кнігі на тры раздзелы, створаныя прынамсі трыма рознымі аўтарамі[1], хоць не ўсе біблеісты пагадзіліся з гэтым. Аўтара 40-55 раздзелаў умоўна клічуць Друга-Ісаям (таксама Дэўтэраісаям, ці Друга-Ешаяху), а аўтара 56-66 раздзелаў — Трэце-Ісаям (таксама Трытаісаям, ці Трэце-Ешаяху). Друга-Ісая жыў у сярэдзіне VI стагоддзя да н.э., Трэце-Ісая — імаверна, у сярэдзіне V стагоддзя да н.э.