Кніга прарока Езекііля (ספר יְחֶזְקֵאל) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 1 раздзела кнігі Езекііля | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Езекііль |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Ірміягу |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Баруха |
Наступная: | Кніга прарока Данііла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кні́га праро́ка Езекіі́ля (іўр.: ספר יְחֶזְקֵאל, Сефер Ехэзке́ль; лац.: Liber Ezechiel; стар.-грэч.: Ιεζεκιήλ)) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езекіілем да 591 да н.э. у Вавілоне. Складаецца з 48 раздзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храма і Вавілонскага палону (613 — каля 591 да н.э.).
Аўтарства кнігі і яе прыналежнасць да біблейскага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Ездры і з’яўляецца ў каталогах свяшчэнных пісанняў часоў ранняга хрысціянства; напрыклад, у спісе канону, складзенага Арыгенам.