Кодзікі («Запісы аб дзеяннях старажытнасці») або Фурукатафумі (яп.: 古事記) — найбуйнейшы помнік старажытнаяпонскай літаратуры, адзін з першых пісьмовых помнікаў, асноўная свяшчэнная кніга сінтаісцкага траекніжжа, які ўключае ў сябе акрамя «Кодзікі» «Ніхонгі» («Аналы Японіі») і згарэлыя падчас пажару ў 645 годзе «Кудзікі» («Запісы аб мінулых справах»).
Цяжка адназначна вызначыць жанр гэтага твора, які прадстаўляе сабой прыклад сінкрэтызму старажытнай літаратуры. Гэта і збор міфаў і легенд, і збор старажытных песень, і гістарычная хроніка. Згодна з прадмовай, японскі распавядальнік Хіэда-но Арэ растлумачыў, а прыдворны О-но Ясумара запісаў міфалагічны і гераічны эпас свайго народа, працяты яго ідэяй бесперапыннасці і боскага паходжання імператарскага роду. Праца над «Кодзікі» была завершана ў 712 годзе — у гады кіравання імператрыцы Гэмэй.