Козіма дзі Джавані дэ Медычы | |
---|---|
італ.: Cosimo di Giovanni de' Medici | |
Нараджэнне |
27 верасня 1389 |
Смерць |
1 жніўня 1464 (74 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Медычы[2] |
Бацька | Джавані дзі Бічы Медычы[d] |
Маці | Пікарда Буеры[d] |
Жонка | Кантэсіна дэ Бардзі[d] |
Дзеці | П'еро дзі Козіма Медычы[d], Джавані дзі Козіма Медычы[d] і Карла Медычы[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Козіма Медычы Стары (італ.: Cosimo di Giovanni de' Medici, Cosimo il vecchio) (27 верасня 1389, Фларэнцыя — 1 жніўня 1464, Фларэнцыя) — сын Джавані дзі Бічы (1360—1429), заснавальніка дынастыі Медычы, актыўны фларэнційскі палітычны дзеяч, адзін з выбітных дзяржаўных людзей свайго часу. Купец і банкір, найбагацейшы чалавек ў Еўропе.
Адзін з лепшых дзяржаўных людзей свайго часу, Козіма амаль неўзаметку, без хваляванняў, ператварыў Фларэнційскай рэспубліку ў спадчынную сіньёрыю, нязменна захоўваючы народную любоў. Упершыню абраны прыёрам рэспублікі ў 1416, ён здолеў скласці сабе моцную партыю, якая сутыкнулася з арыстакратычнай партыяй Альбіцы, якая стаяла тады на чале Фларэнцыі. Спачатку Козіма пацярпеў паразу, у 1433 быў арыштаваны і толькі з дапамогай подкупу яму ўдалося пазбавіцца смерці, выдаліўшыся ў выгнанне спачатку ў Павію, затым у Венецыю; але ўжо ў наступным годзе яго партыя атрымала перамогу, і Козіма вярнуўся ў Фларэнцыю.
Стаўшы на чале дзяржавы, Козіма заставаўся простым грамадзянінам, не прыняўшы ніякага тытула і не змяняючы рэспубліканскіх форм. Ад тыраніі, вымагальніцтваў і гвалтаў Козіма быў амаль цалкам свабодны і карыстаўся уладай для ўхілення ўнутраных смут і для кіраўніцтва вельмі цяжкімі адносінамі з Міланам, Венецыяй і Неапалем. Вялізныя сродкі, набытыя буйнымі і ўдалымі камерцыйнымі аперацыямі, Козіма ужываў на выгоду народа : за раздачу хлеба ў галодны год ён атрымаў назву «бацька айчыны»; Фларэнцыя абавязана яму шматлікімі будынкамі. Козіма першы з Медычы пачаў шырока спрыяць мастакам, асабліва вучоным і паэтам. Яго палац быў першым буйным гуманістычным цэнтрам ў Фларэнцыі.
У 1414 г. Козіма ажаніўся з Кантэсіне дэ Бардзі, ад якой меў двух дзяцей:
У яго такі быў пазашлюбны сын Карла (1430—1492).