Койкюла
| ||||||||||
Койкюла (эст.: Koikküla) — вёска ў воласці Валга павета Валгамаа, Эстонія. Да рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тахева. Размешчана ў паўднёвай частцы Эстоніі, за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад павятовага і валаснога цэнтра — горада Валга, каля шашы Выру-Мыністэ-Валга. Вышыня над узроўнем мора — 78 метраў.
У паўднёвай частцы вёскі размешчана возера Пюгеры, на паўночным усходзе — частка возера Ахеру-Мудаярв, там жа вёска мае мяжу з возерам Ахеруярв працягласцю каля паўкіламетра.
Раней у вёсцы працавала станцыя чыгункі Валга-Мыністэ-Апэ-Алукснэ-Гулбенэ.
|