Распаўсюджаны ў міжгорных далінах Усходняга Цянь-Шаня. Карані змяшчаюць да 14 % каўчукавых рэчываў у сухой вазе[3].
Кок-сагыз — адзін з лепшых натуральных каўчуканосаў флоры колішняга СССР. З 1933 года быў уведзены ў культуру. Культывавалі пераважна ў еўрапейскай частцы СССР. У тым ліку вырошчвалі ў Беларускай ССР, дзе яго сярэдняя ўраджайнасць за 1951 год была 40 цэнтнераў з гектара[4]. З 1954 года, у сувязі з развіццём вытворчасці сінтэтычнага каўчуку, плантацыі кок-сагызу больш не культывавалі.