Размах крылаў самкі да 88 мм, самца — 75 мм. Афарбоўка крылаў чырвона-бурая, з фіялетавым адценнем. Вонкавы край крылаў з зубцамі, перад якімі праходзяць хвалістыя папярочныя цёмныя лініі. Афарбоўка самкі больш цёмная, амаль карычневая, самца — больш яркая, бура-аранжавых тонаў. На пярэдніх крылах тры цёмныя хвалістыя перавязі.
У спакоі заднія крылы часткова размяшчаюцца гарызантальна, а пярэднія размяшчаюцца «хаткай». Са складзенымі крыламі нагадвае сухі ліст. Цела тоўстае, пакрыта густымі валасінкамі; Ротавыя органы редукаваны — імага не харчуюцца. Самкі буйней і менш рухомыя.
Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, У Фінляндыі адзначаны па поўдні краіны да 63° пн. ш.. У Расіі — у еўрапейскай частцы краіны, акрамя Крайняй Поўначы, Далёкі Усход. Кітай, КНДР, Паўднёвая Карэя, Японія.
Самка адкладае яйкі на лісце і галінкі кармавых раслін. Яйкі даўгаватай формы, шэрага або бялёсага колеру, з падоўжнымі кругавымі зялёнымі лініямі і валасінкамі. Стадыя яйка 16-18 дзён.
Вусень даўжынёй да 100 мм, і таўшчынёй да 15 мм. Афарбоўка цёмна-шэрая, радзей — бурая. Па баках пакрыта валасістымі бародаўкамі, цела ў кароткіх густых цёмна-шэрых валасінках. Зімуюць маладыя вусені, ўпадаючы ў дыяпаўзу да красавіка.
Кармавыя расліны — дуб, вярба, асіна, алешына, рабіна,яблыня, вятроўнік, глог, цёрн, груша, сліва і іншыя пладовыя дрэвы.
Акукліванне ў канцы мая — чэрвені ў вялікім яйкападобным шчыльным павуцінным кокане шэрага колеру. Кокан звычайна прымацаваны да галінак або ствала дрэў.