Кольнік коласападобны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Кольнік коласападобны |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phyteuma spicatum L., 1753
|
|
Кольнік коласападобны[1] (Phyteuma spicatum) — кветкавая травяністая расліна з роду Кольнік (Phyteuma) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—60 (да 100) см, з тоўстым мясістым коранем. Сцябло голае, крыху баразнаватае, пустое ў сярэдзіне. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе сядзячае. Кветкі жаўтавата-белага колеру, у густых коласападобных суквеццях. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Зноскі