Кольнік круглявы[1] (Phyteuma orbiculare) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Кольнік (Phyteuma) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).
Кольнік круглявы — невялікая шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, не перавышае 50 см у вышыню. Сцёблы прамыя, голыя. Лісце шматлікае, сабранае ў прыкаранёвую разетку, на даволі доўгіх хвосціках, да 5 см даўжынёй, ланцэтападобнай або яйкападобнай формы, пілавата-зубчастае, у невялікай колькасці таксама на сцябле, сядзячае, вузкае, са слаба зубчастым краем.
Кветкі ў шарападобных галоўкавыхсуквеццях на канцах сцеблаў, з дробнымі даўгаватымі прыкветкамі. Чашачка светла-зялёная, голая, з завостранымі чашалісткамі. Вяночак моцна выгнуты, цёмна-сіняга, фіялетава-сіняга, рэдка амаль белага колеру. Тычынкі з белымі ніткамі і сінімі пылавікамі. Песцік з трохлопасцевым лычыкам.
Плод — зяленая каробачка са шматлікім дробным бліскучым насеннем.
Кольнік круглявы у натуральных умовах шырока распаўсюджаны ў горных раёнах Еўропы. Паўночная мяжа арэала — Вялікабрытанія і Латвія, паўднёвая — Іспанія і Індыя.
- Phyteuma angustatum Wender., 1831
- Phyteuma austriacum Beck, 1883
- Phyteuma bovelinii Hegetschw., 1839
- Phyteuma brevifolium Schleich., 1821
- Phyteuma cordifolium Vill., 1787
- Phyteuma corsicum Sieber ex Rochel, 1838
- Phyteuma delphinense (Rich.Schulz) Dalla Torre & Sarnth., 1912
- Phyteuma ellipticifolium Vill., 1787
- Phyteuma eynense (Sennen) Sennen, 1936
- Phyteuma fistulosum Rchb., 1822
- Phyteuma hispanicum Rich.Schulz, 1904
- Phyteuma hispidum Hegetschw., 1839
- Phyteuma inaequatum Kit. ex Schult., 1814
- Phyteuma lanceolatum Vill., 1787
- Phyteuma longifolium Hegetschw., 1839
- Phyteuma michelii Hegetschw., 1839, nom. illeg.
- Phyteuma montanum (Rich.Schulz) Dalla Torre & Sarnth., 1912, nom. illeg.
- Phyteuma pilosum Hegetschw., 1825, nom. illeg.
- Phyteuma pseudorbiculare Pant., 1871
- Phyteuma sallei Sennen & Elías, 1930
- Phyteuma tenerum Rich.Schulz, 1904
- Rapunculus orbicularis (L.) Mill., 1768
- Rapunculus sylvestris Bubani, 1899
Зноскі