Кольнік чорны (Phyteuma nigrum) — кветкавая травяністая расліна сямейства званочкавых.
Шматгадовая расліна з простым голым сцяблом вышынёй 40-75 см і тоўстым мясістым карэнішчам. Лісце прыкаранёвае і ніжняе сцябловае чаранковае або акругла-яйкападобнае, голае; верхняе — сядзячае, лінейна-ланцэтнае, падоўжанае да верхавінкі. Кветкі сабраны ў галоўчатае або яйкападобнае суквецце, якое моцна расце ўгору пасля цвіцення. Вяночак цёмна-фіялетавы. Плод — 2-3-гнёздавая адваротнаканічная ці амаль шарападобная каробачка.
Рэліктавы сярэднееўрапейскі горны від. На Беларусі, на значным аддаленні ад усходняй мяжы арэала, вядома адна папуляцыя з некалькіх асобін.
Цвіце ў чэрвені. У культуры скрыжоўваецца з кольнікам каласістым. Размнажаецца насеннем. Зацвітае на другі год.
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».