Кольскі заліў | |
---|---|
руск.: Кольский залив | |
![]() Кольскі заліў у Мурманску | |
69°06′ пн. ш. 33°24′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Баранцава мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 4 м |
![]() |
Ко́льскі залі́ў — заліў Баранцава мора каля паўночнага берага Кольскага паўвострава. Тэрыторыя Расіі.
Даўжыня 57 км, шырыня да 7 км, глыбіні ля ўваходу 200—300 м. Усходні бераг скальны абрывісты, заходні адносна палогі. Упадаюць рэкі Тулома і Кола. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 4 м. Зімой замярзае каля берагоў.
На ўсходнім беразе заліва незамярзаючыя парты Мурманск і Севераморск, на заходнім — порт Палярны. У 2005 годзе праз заліў быў адкрыты аўтамабільны мост.