Конрад Віц | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1400[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1445[5][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | altarpiece[d] і рэлігійны жывапіс[d][9] |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне[10] |
![]() |
Конрад Віц (ням.: Konrad Witz, каля 1400, мяркуема Ротвайль, Бадэн-Вюртэмберг — 1445/1446, Базель або Жэнева) — нямецкі і швейцарскі мастак.
Пра яго жыццё да 1434 г. нічога не вядома. У 1434 г. ён увайшоў у гільдыю мастакоў Базеля. У 1435 г. стаў грамадзянінам гэтага горада. Магчыма, Віц альбо вучыўся ў нідэрландскіх майстроў, альбо здзейсніў падарожжа ў Нідэрланды, бо ў яго творах прасочваецца ўплыў мастакоў гэтай краіны. Вельмі верагодныя таксама кантакты з бургундскай скульптурнай школай, у тым ліку знаёмства з творчасцю Клаўса Слютэра. Самыя значныя творы Віца — алтарны вобраз «Люстэрка адкуплення чалавецтва», выкананы для Базельскага Аўгусцінскага кляштара і алтар жэнеўскага сабора Святога Пятра.
Творы Віца прадстаўлены ў музеях Базеля, Жэневы, Неапалю, Дыжона, Нюрнберга, Гента, Берліна, Нью-Ёрка.