Конрад Танканогі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konrad Laskonogi | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Баляслаў I Высокі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 1143 |
||||||
Смерць |
1178[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сілезскія Пясты | ||||||
Бацька | Уладзіслаў II Выгнаннік | ||||||
Маці | Агнеса Бабенбергская[d] |
Конрад Танканогі (польск.: Konrad Laskonogi; * 1146/1157 — 17 студзеня паміж 1180—1190) — князь Глогава з 1177 года.
Быў трэцім сынам Уладзіслава II Выгнанніка —— князя-прынцэпса Польшчы (1138—1146) і Памор'і, князя Кракава, Сандомежа, усходняй Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і Агнэсы фон Бабенберг, роднай сястры імператара Конрада III.
Унук — па бацьку Баляслава III Крывавустага, па маці — маркграфа Аўстрыйскага Леапольда III. Стрыечны брат імператара Фрыдрыха Барбаросы.
Пра першыя гады жыцця Конрада вядома мала. Ён, відаць, нарадзіўся каля 1146 года ў замку Альтэнбург у Цюрынгіі, дзе ў той час знаходзілася ў выгнанні пасля канфлікту бацькі Уладзіслава II з братамі яго сям'я.
Быў аддадзены на выхаванне ў бенедыкцінскае абацтва Фульда[2].
У 1163 годзе яго старэйшыя браты Баляслаў I Высокі і Мешка I Крываногі, заручыўшыся падтрымкай імператара Фрыдрыха I Барбаросы змаглі ўгаварыць Баляслава IV Кучаравага і атрымалі княства Сілезія. У склад іх уладанняў уваходзіла Сярэдняя і Ніжняя Сілезія з гарадамі Уроцлаў, Аполе, Рацібуж, Глогаў і Лягніца.
Малалетні Конрад застаўся ў Германіі.
Сумеснае кіраванне старэйшых братоў Сілезіяй працягвалася нядоўга, паступова паміж імі ўзніклі сваркі і наступіў разлад. У выніку, у 1173 годзе яны падзялілі Сілезію паміж сабой: Баляслаў I Высокі атрымаў уладу над большай часткай Ніжняй Сілезіі і кіраваў з Уроцлава, а Мешка — Рацібожскім і Цешынскім княствамі. Узніклі Урацлаўскае і Рацібожскае княствы.
Дасягнуўшы паўналецця Конрад вярнуўся ў Сілезію, і таксама стаў прэтэндаваць на яе частку. Сваркі паміж братамі працягнуліся.
Баляслаў паспрабаваў прад'явіць правы на Кракаўскае княства, але ў 1177 годзе пацярпеў паражэнне і па просьбе, які ўмяшаўся ў канфлікт паміж братамі, князя (прынцэпса) Польшчы Казіміра II Справядлівага быў вымушаны вылучыць са сваіх уладанняў Глагоўскае княства, у якім стаў кіраваць яго малодшы брат Конрад Танканогі.
Конрад быў халасты і не меў дзяцей, таму пасля яго смерці паміж 1180 і 1190 гадамі княства было атрымана ў спадчыну яго старэйшым братам Баляславам I Высокім.
Невядома, дзе быў пахаваны князь Конрад Танканогі, хоць можна выказаць здагадку, што ў Глогаве.