Конрад фон Юнгінген | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Konrad von Jungingen | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад фон Валенродэ | ||||||
Пераемнік | Ульрых фон Юнгінген | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1355[1] |
||||||
Смерць |
30 сакавіка 1407 |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ко́нрад фон Ю́нгінген (ням.: Konrad von Jungingen; каля 1355, верагодна, Юнгінген[2] — 30 сакавіка 1407, Марыенбург) — 25-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1393 па 1407 год. Наступным вялікім магістрам стаў малодшы брат Конрада Ульрых фон Юнгінген.
Конрад фон Юнгінген нарадзіўся каля 1355 года, верагодна, у Юнгінгене, Вюртэмберг.
У студзені 1394 года пачаўся новы паход на Літву, у якім бралі ўдзел мноства французскіх і нямецкіх рыцараў, у тым ліку атрад стралкоў з Бургундыі. Наступаючым войскам удалося разбіць Вітаўта і прыступіць да аблогі Вільні. На восьмы дзень аблогі пад Вільню прыбыў магістр Лівоніі Венемар фон Бругеноэ. Пасля вычарпання прыпасаў крыжакі былі вымушаны адступіць[3].
Пад кіраўніцтвам Конрада Тэўтонскі ордэн у 1398 годзе на востраве Готланд перамог піратаў, якія зімавалі там. Ён загадаў разбурыць умацаванні «лікедэлераў» у Ландэскроне, крэпасць у Сліце і, меркавана, так званы «Палац Лойста». З тых часоў Балтыйскае мора было амаль вызвалена ад піратаў, а тых, што засталіся (сярод іх Клаус Сцёртэбекер) былі вымушаны бегчы ў Паўночнае мора.
У 1393 годзе пад кіраўніцтвам Конрада ва Усходняй Прусіі было заснавана паселішча Сенсбург, дзе Ордэн яшчэ ў 1348 годзе ўзвёў драўляную крэпасць. У 1397 годзе па ініцыятыве Конрада пачалося будаўніцтва замка Рагніт[4].
У 1398 годзе паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім было складзена Салінскае пагадненне, паводле якога Жмудзь пераходзіла пад уладу крыжакоў і ўсталёўваўся трывалы мір паміж бакамі[3].
Сканаў 30 сакавіка 1407 года ў замку Марыенбург, дзе і быў пахаваны.
Смерць вялікага магістра была вельмі незвычайнай. Урач прапісаў Конраду ў якасці лячэння ад жоўцевага каменя палавыя зносіны, аднак цнатлівы рыцар адмовіўся выконваць прадпісанне, што і звяло яго ў магілу[5].