Ко́нская сі́ла (к. с.) — адзінка вымярэння магутнасці. Навукоўцы вельмі рэдка карыстаюцца гэтай адзінкай з-за яе неадназначнага азначэння, але нягледзячы на гэта, яна атрымала шырокае распаўсюджванне, асабліва ў аўтамабільнай індустрыі.
Стандартнай адзінкай сістэмы СІ для вымярэння магутнасці з'яўляецца ват.
Конская сіла ўпершыню прапанаваная Джэймсам Уатам, які ацэньваў магутнасць сваіх паравых рухавікоў. Меркавалася, што конь можа паднімаць у сярэднім 33 000 фунт-футаў у хвіліну (напрыклад, 330 фунтаў (150 кг) з хуткасцю 100 футаў (30 хв) у хвіліну), што складае роўна 745.69987158227022 Вт. Гэтую адзінку дагэтуль ужываюць у англійскамоўных краінах (пазначэнне HP).
У большасці еўрапейскіх краін, у тым ліку ў Беларусі, конская сіла вызначаецца як 75 кгс•м/с, што складае роўна 735.49875 Вт (часам гэта завуць «мэтрычная конская сіла»; пазначэнне PS (ням.), CV (фр.), pk (нід.)).
Існуюць і іншыя пазначэнні конскай сілы.