Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Пасёлак гарадскога тыпу
Кракавец
Краковець
| ||||||||||||||||||||||
Кракавец ці Кракавэць[1] (укр.: Краковець) — пасёлак у Яварыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны паміж рэкамі Шкло і Ажомля, ў 19 км на захад ад раённага цэнтра і ў 21 км ад чыгуначнай станцыі Яварыў. Адзін з найбуйнейшых пагранічных пераходаў на мяжы Украіны з Польшчай, пункт мытнага афармлення.
Побач з мястэчкам з 1998 г. знаходзіцца найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе прапускны пункт на польска-украінскай мяжы, які злучае польскую нацыянальную аўтастраду нумар 4 і ўкраінскую дарогу міжнароднага значэння М10, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца часткай еўрапейскага маршруту Е40 з прапускной здольнасцю да 5 тысяч легкавых аўтамабіляў за суткі.
У цяперашні час завершаны работы па будаўніцтву 84-кіламетровай аўтамабільнай дарогі Львоў — Кракавец, якая стане працягам пан’еўрапейскага транспартнага калідора нумар 3. Яна будзе праходзіць праз Берлін, Дрэздэн, Вроцлаў, Львоў і Кіеў. Дзякуючы гэтай дарозе за 12 гадзін можна будзе дабрацца з Заходняй Еўропы ў Кіеў.
Упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах XV ст. У 1425 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права. У 1590 г. пры садзейнічанні ўладальніка горада князя Аляксандра Астрожскага быў пабудаваны замак, які да нашых дзён не захаваўся. Пра яго згадваў у сваіх успамінах нямецкі падарожнік Ульрых фон Вердум. Кальвінскі збор, які дзейнічаў у мястэчку, быў заснаваны ў 16 ст. пры садзейнічанні самбірскага вайсковага Станіслава Фредра. Мяркуюць, быў ён зачынены па ініціятыве пярэмышльскага каталіцкага біскупа Мацея Пстраконскага ў 1604 г., а будынак вярнулі каталіцкай супольнасці мястэчка.
Курапатніцкі ў сваёй працы «Geografia Galicyi» успамінаў пра вялікую калекцыю каштоўных рэчаў у «замку Ігнацыя Цэтнера», у прыватнасці, абразоў, партрэтаў, кніг, манет, табакерак, пудзілаў птушак, якія зніклі без вестак. Пасля анэксіі Польшчай заходнеўкраінскіх зямель Кракавец страціў статус горада. Але 27 сакавіка 1934 г. ён зноў яго атрымаў. На 1 верасня 1939 г. у горадзе было 1840 жыхароў (640 украінцаў-грэкакатолікаў, 80 украінцаў-рымакатолікаў, 350 палякаў і 770 яўрэяў).
17 студзеня 1940 г. Кракавец стаў райцэнтрам Львоўскай вобласці. У сакавіку 1941 г. у ім быў арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі. Да забароны УГКЦ у 1946 г. Кракавец быў цэнтрам дэканата Пярэмышльскай епархіі грэка-каталіцкай царквы (дэканат налічваў 16 прыходаў) і ўласна прыходу Кракавец, да якога належалі таксама Перадвор’я, Будзынь, Руда-Кракавецкая і Гукі.
На тэрыторыі пасялковага савета ў 1960-х гг. дзейнічаў калгас «Пагранічнік», які займаў 1392 га ворнай зямлі. Са збожжавых вырошчвалі пшаніцу і жыта, а з тэхнічных — лён. Развівалі мяса-малочную жывёлагадоўлю, авечкагадоўлю. Пабудавалі малачарню, лёнасушыльню, лёнапераробны пункт.
У выніку правядзення савецкай уладай мяжы праз Кракавец насельніцтва горада было выселена. Адкрыццё пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу ўпершыню было прадугледжана Пагадненнем паміж урадамі Украіны і Польшчы аб пунктах пропуску ад 18 мая 1992 г. З 1992 па 1996 гг. пытанні будаўніцтва і практычнага адкрыцця новага пункта пропуску на заходняй мяжы Украіны пастаянна тармазілася па розных прычынах. Адкрыццё новага пункта пропуску адбылося пры ўдзеле Леаніда Кучмы і Аляксандра Квасьнеўскага 3 студзеня 1998 г.
Прапускная здольнасць за суткі:
Тып пункта пропуску — аўтамабільны. Статус пункта пропуску — міжнародны. Характар перавозак — пасажырскі, грузавы. Акрамя радыялагічнага, мытнага і памежнага кантролю, пункт пропуску можа ажыццяўляць санітарны, фітасанітарны, ветэрынарны, экалагічны і кантроль Службы міжнародных аўтамабільных перавозак.