Кракаўская акадэмія мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве | |
---|---|
Заснаваны | 1818 |
Тып | дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова |
Рэктар | Адам Усялкоўскі[1] |
Студэнты | ~1120 |
Выкладчыкаў | 85 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кракаў, пл. Матэйкі 13 |
Юрыдычны адрас | Польшча, Кракаў, пл. Матэйкі 13 |
Узнагароды | |
Сайт | Akademia Sztuk Pięknych im. Jana Matejki w Krakowie |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кракаўская акадэмія мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве (польск.: Akademia Sztuk Pięknych im. Jana Matejki w Krakowie) — найстарэйшая мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова ў Польшчы.
Заснавана ў 1818 годзе. Першапачаткова працавала як Школа рысунку і жывапісу пры факультэце літаратуры кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1364).
Пасля аддзялення ад універсітэта ў 1873, стала Школай вытанчаных мастацтваў, першым дырэктарам якой быў вядомы польскі гістарычны жывапісец Ян Матэйка (1838—1893), які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні мастацкай супольнасці Кракава і выхаванні многіх выдатных студэнтаў, якія сталі вядомымі дзеячамі культуру Польшчы. З 1979 года акадэмія носіць яго імя.
Выкладчыкамі і прафесарамі навучальнай установы былі Ф. Цынк, А. Грыдлеўскі, Л. Лефлёр
Пасля смерці Я. Матэйкі, важную ролю ў дзейнасць Школы адыграў рэктар Юліян Фалат, які кіраваў ёю з 1875 па 1909, вядомы мастак-пейзажыст і выдатны рэфарматар, пры якім у 1900 Школа стала Акадэміяй вытанчаных мастацтваў. Ініцыяваў развіццё ў Акадэміі новых творчых плыняў і арганізаваў, акрамя жывапісу, навучанне графіцы і архітэктуры. Запрасіў на педагагічную працу шэраг вядомых майстроў, у тым ліку, Т. Аксянтовіча, В. Вейса, С. Выспянскага, Л. Вычулкоўскага, К. Лашчка, Я. Мальчэўскага, Ю. Мехофера, Ю. Панкевіча, Я. Станіслаўскага і інш.
Акрамя таго, пры Акадэміі працуюць міжфакультатыўная кафедра тэорыі і гісторыі мастацтва, курсы замежных моў і фізічнай культуры.