Крапівá[2][3] (Urtīca) — род кветкавых раслін сямейства крапіўныя. Сцёблы і лісце пакрытыя пякучымі валасінкамі (якія далі лацінскую назву: лац.: Ūrō — «пяку»).
Прадстаўнікі роду растуць, у асноўным, у зоне ўмеранага клімату ў Паўночным і (радзей) Паўднёвым паўшар'ях. У Беларусі 5 відаў[4]: найбольш распаўсюджаны крапіва двухдомная (Urtica dioica) і жыгучка (Urtica urens). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу — крапіва кіеўская (Urtica kioviensis). Таксама сустракаюцца Urtica galeopsifolia і Urtica sondenii.
↑Urtica(англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 14 лістапада 2016.