Крапіва канаплёвая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Urtica cannabina L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Крапіва канаплёвая[1] (Urtica cannabina) — від шматгадовых травяністых раслін роду Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).
Крапіва канаплёвая — травяністая расліна з тоўстым паўзучым карэнішчам.
Сцябло — прамое, чатырохграннае, рабрыстае, негалінаванае, дасягае ў вышыню 150 см (пры спрыяльных умовах можа дасягаць да 2,4 метраў у вышыню).
Лісце — буйное, даўжынёй да 15 см, глыбока пальчата-3-5-раздзельнае, з пёрыстанадрэзанымі долямі, зубчастае, на хвосціках. Прылісткі свабодныя, даўгавата-лінейныя.
Суквецці галінастыя, доўгія, густакветкавыя. Расліна аднадомная або двухдомная, кветкі аднаполыя, у пазухах лісця.
Плод — арэшак, даўжынёй 2-2,5 мм.
Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плоданасіць у жніўні[2].
Сцёблы і лісце пакрытае простымі, кароткімі, цвёрдымі пякучымі валасінкамі. Валасінкі ўтрымліваюць мурашыную кіслату, дотык да іх выклікае хваравітае адчуванне, а затым сверб, званы крапіўніцай . Уся расліна вельмі пякучая.
Арэал віду ахоплівае Сярэднюю Азію, Манголію і Кітай. У Расіі расліна сустракаецца на ўсёй тэрыторыі[3].
Расце па схілах, уздоўж дарог, на засмечаных месцах.
Від Крапіва канаплёвая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 семейств (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 45—50 відаў | ||||||||||||
парадак Ружакветныя | род Крапіва | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крапіўныя | від Крапіва канаплёвая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 60 родаў | ||||||||||||