Крапіва пякучая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Urtica urens L. | |||||||||||||||||||
|
Крапіва пякучая, Крапіва-жыгучка[1] (Urtíca úrens) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крапіва (Urtica).
Жыгучка, стрэківа[2], крапіва, жыжка[3], джыгучка, жычкая крапіва[4], жгучка, крапіва вялікая[5], жыгучка[6].
Сцёблы прамыя, тупачатырохграневыя, барознавыя, з жорсткімі пякучымі валасінкамі, вышынёй 15-35 см.
Лісце супраціўнае, цёмна-зялёнае, дробнае, 2-6 см даўжынёй, авальнае або яйкападобнае, вострае, пільчатае, пакрытае пякучымі валасінкамі.
Расліна двухдомная. Кветкі дробныя, зялёныя, адзіночныя або ў суквеццях, пазухавыя, правільныя або няправільныя, тычынкавыя і песцікавыя, большай часткай з простым калякветнікам з трох лісточкаў. Кветкі сабраны ў коласападобнае суквецце, якое карацей або роўна па даўжыні хвосцікам лісця (у адрозненне ад крапівы двухдомнай, дзе яно даўжэй). Тычынак 6-12. Завязь ніжняя або паўніжняя, 4-6-гнёздавая, слупок адзін, лычык паасобны. Цвіце з мая да позняй восені.
Плод — сухая або сакавітая шматнасенная каробачка, зрэдку арэшак. Плоданасіць з чэрвеня.
На тэрыторыі Расіі распаўсюджана паўсюдна, акрамя Крайняй Поўначы.
Расце на пустках, каля жылля, ля дарог, на агародах, каля платоў. Вялікіх зараснікаў не ўтварае, а фармуе невялікія курціны.
Нітрафільная расліна.
Від Крапіва пякучая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 семейств (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 45—50 відаў | ||||||||||||
парадак Ружакветныя | род Крапіва | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крапіўныя | від Крапіва пякучая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 60 родаў | ||||||||||||
Urtica urens у культуры
|
Выкарыстоўваюцца лісце і маладыя сцёблы расліны. Па сваёй пажыўнай каштоўнасці яна пераўзыходзіць крапіву двухдомную. У фазе цвіцення ў ёй змяшчаецца 25 % бялку, 20,7 % вугляводаў, 2,8 % тлушчаў, 34,1 % клятчаткі, 11,4 % БЭВ, 26,7 % попелу, 2,7 % кальцыя, 4,5 % калія, 0,57 % фосфару, 0,63 % магнію, ад 150 да 370 мг вітаміна С і да 188,1 мг каратыну. Змяшчае таксама мурашыную кіслату, дубільныя рэчывы, вітаміны групы B і K.
Лісце выкарыстоўваецца так жа, як і лісце крапівы двухдомнай. Лісце ідзе для падрыхтоўкі супоў, салат, бацвіння, расольніка і ў якасці прыправаў[7].
У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца, у асноўным, лісце і карані. Пры некаторых захворваннях і прафілактычна ўжываецца і сок, атрымоўваны з маладых сцеблаў і лісця.
Яшчэ грэчаскі лекар Дыяскарыд ведаў пра лячэбныя ўласцівасці гэтага віду. Ён ўжываў яе для лячэння мачакаменнай хваробы. У XVIII стагоддзі рускія медыкі з дапамогай крапівы лекавалі розныя пашкоджанні скуры, у тым ліку язвы.