Крапінец горкі

Крапінец горкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygala amarella Crantz., 1769

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  690759
EOL  5493933
GRIN  t:431494
IPNI  691020-1
TPL  kew-2565894

Крапінец горкі[1], крапінец гаркаваты[2] (Polygala amarella) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Корань стрыжнёвы, маларазгалінаваны. Вышыня расліны 10—20 см. Сцябло простае. Каля асновы сцябла ўтвараецца прыкаранёвая разетка зваротнаяйкападобнага лісця. Кветкі дробныя, сіняга колеру, 3—4 мм даўжынёй, сабраныя ў рэдкую зверху гронку[3][4]. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна, пераносіць цень[5]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[5]. Расце на сырых і забалочаных лугах, сярод хмызнякоў — на мінеральнай і тарфяной глебе[4]. Цвіце ў маі—ліпені[4].

Рэдкі від раслін. Ахоўваецца ў Фінляндыі, Украіне і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Лекавая і дэкаратыўная расліна[5].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Истод горьковатый
  4. а б в Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. а б в г Истод горьковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Истод горьковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)