Крапінец звычайны[3] (Polygala vulgaris) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).
У Скандынавіі мела назву «валасы Фрэі» да прыняцця хрысціянства[4].
Беларускія назвы: крапінец звычайны, зязюльчыны ручнікі[5], крапінец, надсаднік[6].
Трава вышынёй да 25 см. Сцяблы паўзучыя і прыўзнятыя. Лісце дробнае, простае. суцэльнае, сядзячае, чаргаванае. Плод — каробачка.
Расце ў Еўропе, у Азіі да Японіі і ў ЗША.
Дэкаратыўная расліна. На Каўказе маладое лісце і сцёблы ўжываюць для свежых салатаў[7].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Schön, Ebbe. (2004). Asa-Tors hammare, Gudar och jättar i tro och tradition. Fält & Hässler, Värnamo. p. 228.
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976. — 168 с. — С. 44.
- Истод обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)