Крапінец чубаты[3][4] (Polygala comosa) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).
Крапінец чубаты, вераднік[5][6], малыя козлікі, шчэпа[7].
Шматгадовая травяністая расліна, 10—20 см даўжынёй. Прыкветкі лінейныя, завострана-плёнкавыя. Кветкі 5—7 мм даўжынёй ў шматкветкавых гронках. Вяночкі сіне-фіялетавыя, ружовыя, вельмі рэдка белыя; крылы па даўжыні роўныя завязі, эліптычныя, да аснавання адразу звужаныя. Каробачкі месцамі зваротнаяйкападобныя, з невялікім выманнем і вузкім крылом[4].
Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі[8][9]. Святлолюбівая расліна[10]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[10].
Ва Украіне расце на лясных палянах, узлесках, рачных лугах і стэпавых западніках — на Палессі і ў лесастэпе, звычайны; у перадгор’і Карпат, Закарпацці і стэпавай зоне, радзей на поўдні, рэдка (толькі ў далінах рэк); у Крыме, у гарах[4].
Рэдкі від[10]. Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[10].
Дэкаратыўная расліна.
-
Агульны выгляд расліны
-
Кветка
-
Плод
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 224. (руск.) (укр.)
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ bgbm.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ а б в г Истод хохлатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Истод хохлатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)