Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Краснакаменск (руск.: Краснокаменск) — горад (з 1969) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакаменскага раёна Забайкальскага края. Насельніцтва 56,0 тыс. чал. (2005), другі па велічыні горад Забайкальскага края пасля краявога цэнтра. Заснаваны ў 1967 годзе.
Горад размешчаны ў перадгор’ях Аргунскага хрыбта, за 535 км ад Чыты.
Узнік як пасёлак геолагаў у 1968 годзе, пасля таго, як у 1963 годзе ў Прыаргунскім стэпе геолагі Сасноўскай экспедыцыі знайшлі радовішча ўрана. Назву атрымаў ад імя адной з размешчаных непадалёк скал чырвонага колеру.
Горадаўтваральнае прадпрыемства — Прыаргунскае вытворчае горна-хімічнае аб’яднанне, якое ўваходзіць у склад канцэрна ТВЭЛ, з’яўляецца адзіным у Расіі ўраназдабываючым прадпрыемствам і адным з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў прыроднага ўрана.
Распрацоўвае Стральцоўскае ўранавае радовішча з канца 1960-х гадоў.
Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература ліпеня ад +25 °C да +31 °C, студзеня — ад −26 °C да −33 °C.