Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Красныстаў[1] (руск.: Красностав, укр.: Красныстав, польск.: Krasnystaw) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Краснастаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Красныстаў. Займае плошчу 23,07 км². Насельніцтва 19 778 чалавек (на 2010 год). Размешчаны на рацэ Вепш.
Красныстаў паўстаў побач са старажытнарускім горадам Шчакараў (польск.: Szczekarzew). Быў павятовым цэнтрам у Холмскай зямлі Рускага ваяводства. Канцлер Ян Замойскі перабудаваў на рэзідэнцыю Краснастаўскі замак XІV стагоддзя. У XVI стагоддзі тут дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы, русіны складалі каля трэці жыхароў (а па некаторым дадзеным былі нават большасцю).
Горад з 1394 года. У XV стагоддзі, знаходзячыся на гандлёвым шляху Памеранія — Люблін — Львоў, горад квітнеў. У 1525 годзе Красныстаў атрымаў права захоўваць соль і мёд. Ён быў таксама цэнтрам гандлю і рамёстваў. З 1490 па 1826 гады ён быў рэзідэнцыяй біскупаў хэлмскіх. Ён таксама служыў у якасці крэпасці акругі. У сярэдзіне XVII стагоддзя, падчас польска-шведскіх войнаў, былі разбураны замак і гарадскія сцены. З 1795 года горад адышоў да Аўстрыі, з 1809 года — герцагства Варшаўскага, а з 1815 года ў Царстве Польскім (у складзе Расійскай імперыі). У XIX стагоддзі горад быў цэнтрам абслугоўвання. У 1916 годзе ў Красныстаў была праведзена чыгунка.
У 1919—1975 і з 1999 года Красныстаў з’яўляецца цэнтрам павета.
|