Крацьэх
| ||||||||
Крацьэх[1] — невялікі горад на ўсходзе Камбоджы. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі і правінцыі. Насельніцтва - 19 975 чал. (паводле ацэнкі 2011 года). Горад ляжыць на беразе Меконга. У Крацьэху працуе порт, які злучае яго са сталіцай краіны, Пнампень. Праз горад праходзіць аўтадарога, якая таксама вядзе ў сталіцу. У горада ёсць свой аэрапорт.
У ваколіцах Крацьэха размешчаны кар'еры, у якіх здабываюць белую і жоўтую гліну.