Краявочка прыдарожная ці Буйнавочка (Lopinga achine) — від матылькоў сямейства Німфаліды.
Размах крылаў матыля ад 45 да 55 міліметраў.[1] Крылы бурыя, уздоўж вонкавага краю зверху рады вялікіх круглых плям у жоўтых абадках. Спод крылаў святлейшы, з плямамі, цэнтрыраванымі белай «зрэнкай». На заднім крыле белая перавязь.
Палавы дымарфізм слаба выяўлены.[2]
-
Lopinga achine ♂
-
Lopinga achine ♂ △
Распаўсюджана ў палеарктычнам рэгіёне ад Францыі да Японіі. У Еўропе распаўсюджана амаль на ўсёй тэрыторыі Францыі да Паўднёвай Фінляндыі праз Цэнтральную Еўропу. Мяжа распаўсюджвання на поўдні — у паўночнай частцы Іспаніі. У Беларусі папуляцыі віду знойдзены па ўсёй тэрыторыі, але лакальныя. Месцы пражывання. Вільготныя лясы, пераважна алешнікі і мяшаныя цемнахвойна-драбналістыя лясы. Па палянах, узлесках, уздоўж балот, пад полагам лесу.
За год дае 1 пакаленне. Час лёту з канца ліпеня па пачатак жніўня. Матылі смокчуць сок, які бродзіць і выцякае з дрэў, вільгаць з глебы. Кармавыя расліны вусеня розныя дзікарослыя метлюжковыя, напрыклад, каротканожка (Brachypodium). Зімуюць вусені.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5