Краіна мумітроляў або Мумісвет (фінск.: Muumimaailma, шведск.: Muminvärlden), афіцыйнае англійскае найменне Moomin World — тэматычны забаўляльны парк у Фінляндыі, прысвечаны персанажам серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў.
Парк заснаваны Дэнісам Ліўсанам у 1993 годзе[1]. Паркам кіруе кампанія Muumimaailma Oy, 75 % якой належыць CreaArt Holding Ab[2].
Галоўныя ролі Краіны мумітроляў у персанажаў сямейства Мумітроляў — Мумітаты, Мумімамы і ўласна самога Мумітроля, ёсць і іншыя персанажы — Хемулі, Фрокен Снорк, Малая Мю і Снусмумрык. Таксама востраў насяляюць самыя розныя казачныя істоты.[1]
Тэма лета 2013 — гісторыя пра гіганцкі гарбуз. Тэма і гісторыя добра прасочваецца і ў прадстаўленнях тэатра «Emma», і ў гарбузовай хацінцы на двары Мумідома, і ў дзіцячых вырабах.[1]
Таксама кампанія Muumimaailma Oy атрымала ўзнагароду за адказны падыход да дзейнасці.[1]
![]() |
Краіна мумітроляў на Вікісховішчы |
---|