Крушына[1] (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.
Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.
Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — крушына ломкая (Frangula alnus); 4 інтрадукаваныя: крушына скальная (Frangula rupestris), крушына Пурша (Frangula purshiana), крушына вызубленая (Frangula crenata), крушына каралінская (Frangula caroliniana).
Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 34 віда[2]:
Яшчэ пяць відавых назваў гэтага роду ў The Plant List (2013) маюць статус unresolved name, гэта значыць адносна іх нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых відаў[2].
Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Frangula // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 18 жніўня 2015)
- ↑ Entry for Frangula Mill. (нявызн.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
- Крушына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 492. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.