| ||||||||||||||||||||
Кру́я (алб. Krujë/Kruja) — горад у Албаніі. Насельніцтва — каля 20 000 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі Круя. Назва горада паходзіць ад алб. krua — вясна. У 1190 годзе Круя стала сталіцай першага этнічна албанскага дзяржаўнага фармавання — княства Арберыя (1190—1255), якое ўзначаліў Прагон. У XV стагоддзі Круя — цэнтр уладанняў клана Кастрыёты.