| ||||||||||||||||||
Кршко[2] (славенск.: Krško) — горад і абшчына на паўднёвым усходзе Славеніі. З’яўляецца часткай гістарычнай вобласці Ніжняя Крайна. Размешчаны на рацэ Сава (прыток Дуная). Насельніцтва абшчыны складае 27 586 чалавек; насельніцтва горада — 8270 чалавек.
Горад вядомы размешчанай у ім АЭС Кршко, адкрытай у верасні 1981 года, якая вырабляе электраэнергію са студзеня 1983 года.