Крываўнік дабрародны[1], Крываўнік шляхетны[2], Крываўнік Гербера[3] (Achilléa nóbilis) — від травяністых раслін роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя.
Крываўнік шляхетны — шматгадовая расліна.
Вышыня расліны складае 20-50 сантыметраў.
Сцябло простае, шаравата-зялёнае.
Лісце шматкроць падзеленае на ніткападобныя долі, у абрысе даўгавата-эліптычнае. Ніжнія лісце на кароткіх хвосціках, да 4 см даўжынёй, верхняе — сядзячае, меншых памераў.
Кошыкі сабраны ў складаныя шчыткі. Кветкі бруднавата-жоўтыя, язычкі краявых кветак белыя, паўкруглыя.
Распаўсюджаны ў чарназёмнай зоне еўрапейскай часткі Расіі, Перадкаўказзі, Заходняй Сібіры.
Зноскі