Крывянка | |
---|---|
Кампаненты | |
Асноўныя |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крывянка, таксама крывяная каўбаса (чорны пудынг) — від каўбасы, галоўным інгрэдыентам якой з’яўляецца бычыная, цялячая і/або свіная кроў, вычышчаная ад фібрына (кавалачкаў згуслай крыві). Для ачышчэння крыві узбіваюць мяцёлкай; вычышчаная кроў можа доўга захоўвацца, а перад ужываннем яе працаджваюць праз дробнае сіта.
Фарш для такой каўбасы складаецца са свінога мяса, скурак, або абрэзкаў ад іншых каўбас, прыправы; ў шэрагу выпадкаў таксама дадаецца бычыны, цялячы або свіны язык. На стол крывяная каўбаса можа падавацца як гарачай, так і халоднай. Беларусы дадаюць таксама адвараныя або сырыя крупы (грэцкія, ячныя, рысавыя), таксама скваркі. Крупы часам замяняюць мукой.
Згодна з камедыёграфам Менандрам, лепшым поварам у Афінах славіўся нейкі кухар Афтэней, які і вынайшаў крывяную каўбасу.