Крыж Святога Георгія — прамы чырвоны крыж размешчаны на белым фоне. Цэнтр крыжа супадае з сярэдзінай белай паверхні на якую ён нанесены. Ён з'яўляецца сімвалам хрысціянскага святога і вялікамучаніка Георгія (грэч. Άγιος Γεώργιος).
Крыж Святога Георгія, які памёр у 303 годзе, выкарыстоўваўся падчас крыжовых паходаў і быў у той час упадабаным сімвалам рыцараў і знаці.[1] [2] Крыж Святога Георгія быў намаляваны на гербах і сцягах краін і гарадоў, для якіх Святы Георгій з'яўляецца заступнікам, у прыватнасці ў Грузіі, Англіі, Арагона, Грэцыі, Генуі і Барселоне.