Крый | |
---|---|
стар.-грэч.: Κρεῖος | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Уран |
Маці | Гея |
Жонка | Еўрыбія |
Дзеці | Палант, Астрэй і Перс |
Крый, Крыяс (стар.-грэч.: Κριός, Κρῖος ці Κρεῖος «баран») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з тытанаў, сын Урана і Геі, муж дачкі Понта Еўрыбіі. Быў зрынуты падчас тытанамахіі і скінуты ў Тартар.
Бацька Астрэя, Перса і Паланта[1]. Паводле Паўсанія, бацька Піфона.