Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
руск.: Уголовный кодекс Российской Федерации | |
![]() | |
Від | Кодэкс |
Дзяржава | |
Нумар | 63-ФЗ |
Прыняцце | Дзяржаўнай Думай 24 мая 1996 |
Ухваленне | Саветам Федэрацыі 5 чэрвеня 1996 |
Падпісанне | Прэзідэнтам РФ 13 чэрвеня 1996 |
Набыў моц | 1 студзеня 1997 |
Першая публікацыя | 17 чэрвеня 1996 |
Дзеючая рэдакцыя | 31 ліпеня 2020 |
Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі (руск.: Уголовный кодекс Российской Федерации) — асноўная і адзіная крыніца крымінальнага права, адзіны нарматыўны акт, які ўсталёўвае злачыннасць і каральнасць дзей на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Дзеючы Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі быў прыняты Дзяржаўнай Думай 24 мая 1996 года, адобраны Саветам Федэрацыі 5 чэрвеня 1996 года, падпісаны прэзідэнтам 13 чэрвеня 1996 года і ўступіў у сілу з 1 студзеня 1997 года, змяніўшы Крымінальны кодэкс РСФСР 1960 года.
Кодэкс уяўляе сабой кадыфікаваны нарматыўны акт, які адрозніваецца ўнутраным адзінствам і складаецца з двух частак (Агульнай і Асаблівай). Агульная частка ўключае 6 раздзелаў і артыкулы 1-104. Яе нормы вызначаюць агульныя прынцыпы і палажэнні крымінальнага права, межы дзеяння крымінальнага закона, паняцце і катэгорыі злачынстваў. Асаблівая частка кодэкса складаецца з 6 раздзелаў і артыкулаў 105—361, і апісвае склады канкрэтных злачынстваў, а таксама пералічвае санкцыі (віды і памеры пакаранняў) за іх здзяйсненне.