Крыні́ца — натуральны выхад падземных водаў на наземную паверхню на сушы або пад вадой (падводная крыніца).
На ўтварэнне крыніц могуць уплываць розныя фактары:
Крыніцы бываюць: узыходзячымі — напорнымі і спадаючымі — безнапорнымі; часова дзейнымі (сезоннымі) і пастаянна дзейнымі і інш.
Паводле тэмпературы крыніцы падзяляюцца на халодныя, цёплыя, гарачыя і кіпячыя.
Таксама вылучаюць крыніцы ў залежнасці ад сілкавання вылучаюць грунтавай або артэзіянскай вадой.
Хімічны і газавы склад крыніц зазвычай разнастайны; ён вызначаецца пераважна складам падземных водаў і агульнымі гідрагеалагічнымі ўмовамі раёну.