Крыні́чнік[3] (Verónica) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Самы вялікі род гэтага сямейства; па адных дадзеных, налічвае 500, па іншых — каля 300 відаў. Раней гэты род уключалі ў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae). На тэрыторыі Беларусі 24 дзікарослыя (напрыклад, крынічнік шыракалісты (Veronica teucrium)) і 3 інтрадукаваныя віды.
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты вышынёй ад 5 да 150 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце супраціўнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі сіняга, блакітнага, белага колеру, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
- Veronica agrestis L. — Крынічнік раллявы
- Veronica anagallis-aquatica L. — Крынічнік ручайны, ці Крынічнік берагавы
- Veronica arvensis L. — Крынічнік палявы
- Veronica beccabunga L. — Крынічнік паручайны, ці Бабоўнік, ці Казарост, ці Крынічнік
- Veronica catenata Pennel
- Veronica chamaedrys L. — Крынічнік дуброўка, ці Польная дзеравянка, ці Палейка, ці Сярдзечнік, ці Кандрацікі, ці Расходнік, ці Трыдзевятка, ці Ужоўнік, ці Незабудка
- Veronica dillenii Crantz — Крынічнік Дылена
- Veronica filiformis Smith
- Veronica hederifolia L. — Крынічнік плюшчалісты
- Veronica heureka (M. Fisch.) Tzvel.
- Veronica incana L. — Крынічнік сіваваты
- Veronica longifolia L. — Крынічнік даўгалісты, ці Турэчынка, ці Бурачнік, ці Падхлоп, ці Расходнік, ці Шалфей баравы
- Veronica officinalis L. — Крынічнік лекавы, ці Суходнік лесавы, ці Станаўнік, ці Кандрацікі, ці Расходнік, ці Парушэнец жаночы, ці Пржэтачнік, ці Раквіца, ці Расходнік польны, ці Уразнік
- Veronica opaca (M. Fisch.) M. Fisch. — Крынічнік цьмяны
- Veronica peregrina L.
- Veronica persica Poir. — Крынічнік персідскі
- Veronica polita Fries — Крынічнік выпрасаваны, ці Крынічнік зграбны
- Veronica prostrata L.
- Veronica scutellata L. — Крынічнік шчытковы, ці Утоўнік, ці Ужоўнік
- Veronica serpyllifolia L. — Крынічнік чаборалісты
- Veronica spicata L. — Крынічнік каласісты, ці Андрэеўская трава
- Veronica spuria L. — Крынічнік несапраўдны, ці Крынічнік мутоўчаты
- Veronica teucrium L. — Крынічнік шыракалісты
- Veronica triphyllos L. — Крынічнік трохлісты
- Veronica verna L. — Крынічнік вясенні
- Veronica vindobonensis L.
Род Крынічнік уваходзіць у сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Паводле даных GRIN род Крынічнік падзяляецца на некалькі падродаў[1]:
Beccabunga, Chamaedrys, Cochlidiosperma, Derwentia, Hebe, Pellidosperma, Pentasepalae, Pocilla, Pseudolysimachium, Stenocarpon, Synthris, Triangulicapsula, Veronica.
Зноскі
- Вероника: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 4 лютага 2010)
- Veronica (англ.) // The Plant List
- Крынічнік Архівавана 13 студзеня 2010. // agbina.com (Праверана 5 лютага 2010)