Крынічнік Дылена | |||||||||||||||||||
Верхняя частка расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Veronica dillenii Crantz, 1769 | |||||||||||||||||||
|
Крынічнік Дылена[1] (Veronica dillenii) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Заходняя Еўропа: Францыя, Швейцарыя, былая ГДР, Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча; тэрыторыя былога СССР: у Еўрапейскай часткі ад заходняй мяжы да ракі Хапёр на усходзе, не заходзіць паўночней Літвы, паўднёвай часткі Беларусі, вярхоўяў ракі Северскі Данец і Варонежа, адсутнічае ў Крыме і ва многіх раёнах Заходняй Украіны, на Каўказе — толькі ў раёне Пяцігорска і ў вярхоўях Кубані, у азіяцкай часткі ў ваколіцах Орска, вярхоўях Эмбы, Казахскім драбнасопачніку, Тарбагатае, Рудным Алтаі.
Расце па сухіх лугах, у хваёвых лясах, на палях, на камяністых схілах.
Сцёблы вышынёй 10-20 см, прамыя, залозістыя, у ніжняй частцы кучарава валасістыя, вышэй адагнута апушаныя, заканчваюцца суквеццем, у верхняй частцы пераважна галінаваныя.
Сярэдняе сцябловае лісце глыбока 5—7-пёрыстараздзельнае, з больш буйной канчатковай доляй, пры аснаванні клінаватыя. Верхняе сцябловае— суцэльнае, ланцэтна-лінейнае. Прыкветнае— лінейнае, цэльнакрайняе, значна адрозніваецца ад сцябловага лісця.
Кветкі ў шматкветкавыя друзлых і кароткіх гронкападобных суквеццях, на кароткіх кветаножках карацей чашачкі і прыкветкаў. Чашачка перавышае каробачку, з няроўнымі ланцэтнымі долямі, з рэдкімі залозістымі валасінкамі; вяночак роўны чашачцы, блакітны або цёмна-сіні, дыяметрам 4,5—5 см, верхняя лопасць шырокая, круглява-пупышкападобная, ніжняя лопасць ланцэтная, дзве бакавыя шырокаяйкападобныя.
Каробачка круглява зваротна-сэрцападобная, з 18-26 насенінамі, на верхавіне з неглыбокім выманнем, з рэдкімі залозістымі валасінкамі. Насенне пляскатае, у абрысе яйкападобнае, шчытападобнае, даўжынёй 1 мм, шырынёй 0,75 мм.
Від Крынічнік Дылена ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік Дылена | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||