Крынічнік раллявы[1] (Veronica agrestis) — від кветкавых травяністых раслін роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Аднагадовая расліна 8—20 (30) см вышынёй. Лісце супраціўнае, каротка-чарашковае. Ліставая пласціна шырока яйкападобная, неглыбока зубчастая з закругленымі зубцамі. Кветкі адзінкавыя ў пазухах лісця. Кветкавае сцябло адхіляецца ўніз на стадыі плоданашэння. Чашалісцікаў 4, яны ланцэтна-яйкападобныя, з 3 жылкамі, даволі тупыя, не перакрываюцца, валасістыя, па меншай меры, вонкі. Вяночак амаль радыяльна сіметрычны, белы і звычайна блакітна-фіялетавы, шырынёй 3-6 мм, зрослы, 4-лопасцевы. Тычынак 2. Каробачка жаўтлява-карычневая, рассеяна-залозістая. Слупок ледзь выдаецца з выемкі каробачкі[2].
Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, Ізраілі, Іарданіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых краінах[3][4][5].
Ва Украіне від расце на палях, пакладах, у садах — у Закарпацкай (Ужгарад, Вынаградзіўскі раён, с. Чарнатысіў (руск.) (бел.), Львоўскай (г. Драгобыч), Ровенскай (г. Радывыліў) абласцях, рэдка.
Від Крынічнік раллявы ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі
- Вероника пашенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)