Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Крыстабаль Лопес Рамера | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Rabat[d] | ||||||
Папярэднік | Vincent Louis Marie Landel[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Tanger[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
19 мая 1952 (72 гады) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыстабаль Лопес Рамера (нар. 19 мая 1952, Вэлес-Рубіо, Андалусія) — іспанскі рымска-каталіцкі клірык, арцыбіскуп.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Гэрона ён паступіў у семінарыю салезіянскага таварыства ў Барселоне, дзе вывучаў філасофію (1973‒1975) і тэалогію (1975‒1979). Атрымаў ступень бакалаўра навук камунікацыі ў галіне журналістыкі ў аўтаномным універсітэце Барселоны (1982).
Першыя манаскія абяцанні склаў 16 жніўня 1968 года, а вечныя абяцанні — 2 жніўня 1974 года. Святарскае пасвячэнне атрымаў 19 мая 1979 года.
Пасля святарскага пасвячэння выпаўняў разнастайныя функцыі. У 1979‒1984 гадах працаваў з імігрантамі ў Ля Вэрнэда ў Барселоне; ў 1984‒1986 гадах кіраваў моладзевым душпастырствам у салезіянскім каледжы ў Асунсьёне (Парагвай). У 1986‒1992 гадах быў інспектарыяльным дэлегатам па справах моладзевага душпастырства пакліканняў у Асунсьёне, а таксама праз 12 месяцаў з 1991 года выпаўняў функцыю галоўнага рэдактара Салезіянскага Бюлетэня ў Асунсьёне. У 1992‒1994 гадах выконваў абавязкі пробашча ў Асунсьёне, а праз наступныя шэсць гадоў быў інспектарам парагвайскай інспекторыі. Пазней, з 2000 года выпаўняў абавязкі дырэктара супольнасці, таксама адказваў за моладзевае душпастырства і навучаў у каледжы ў Асунсьёне. У 2002—2003 гадах распазнаў місійнае пакліканне і працаваў у Парагваі. Праз наступных восем гадоў быў дырэктарам супольнасці, адказным за парафіяльнае і школьнае душпастырства ў цэнтры прафесійнага навучання ў горадзе Кенітра ў Марока. У 2011 годзе быў прызначаны інспектарам балівійскай інспекторыі, а з 2014 года прыняў абавязкі іспанскага настаяцеля інспекторыі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
У 2018 годзе быў прызначыны арцыбіскупам дыяцэзіі Рабат у Марока[1].