Крыстаф Марцін Віланд | |
---|---|
ням.: Christoph Martin Wieland | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1733[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1813[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Thomas Adam Wieland[d][4] |
Маці | Regine Catherine Kick[d][4] |
Жонка | Anna Dorothea Wieland[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік, выкладчык універсітэта, паэт-адвакат |
Гады творчасці | з 1751 |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Крыстаф Марцін Віланд (ням.: Christoph Martin Wieland; 5 верасня 1733, Ахштэтэн, Германія — 20 студзеня 1813, Веймар) — найбуйнейшы паэт і ідэолаг нямецкага ракако, выдавец першага ў Германіі часопіса літаратуры і мастацтва «Германскі Меркурый» (ням.: Der Deutsche Merkur).
Сын пастара, частку свайго жыцця правёў пры двары веймарскага герцага, дзе знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Гётэ.
Пачатковы перыяд творчасці Віланда (1752—1763) — гэта перыяд пошуку ўласнага стылю. Першыя творы Віланда («Аб прыродзе рэчаў. Вершаванае павучанне ў 6 кнігах», 1752; «Дванаццаць маральных лістоў у вершах», 1752; «Выпрабаванне Аўраама», 1753; «Лісты памерлых да пакінутых сябрамі», 1753 і інш) створаны пад уплывам Бодмера і Клопштака. На драму «Клеменціна» вырашальны ўплыў аказвае Самуэль Рычардсан.