Крыстафер Кіган
англ.: Christopher Keogan | |
Дата нараджэння: | 26 жніўня 1992 (32 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Прафесійная кар’ера: | 2016–... |
Прызавыя грошы: | > £1,500 |
Найвышэйшая серыя: | 138 (ЕТ PTC 2013/2014 - Этап 6) |
Колькасць соценных серый: | 1 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/48 фіналу (Чэмпіянат свету 2014) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/48 фіналу (кв.) (2014) |
Крыстафер Кіган (англ.: Christopher Keogan; нар. 1 жніўня 1992) — англійскі прафесійны гулец у снукер. У 2010 годзе прыняў удзел у першым прафесійным снукерным турніры — пятым этапе міні-рэйтынгавай серыі PTC — дзе прайграў у папярэдняй кваліфікацыі Ахмеду Асяеры з Саудаўскай Аравіі. У сезоне 2011/2012 гуляў на шасці турнірах гэтай серыі, але толькі аднойчы здолеў прайсці кваліфікацыю. У сезоне 2012/2013 упершыню выйшаў у 1/32 фіналу міні-рэйтынгавага турніру, перайграўшы Мартына Гоўлда, які займаў месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу. Па выніках серыі турніраў Q School 2013, якая з’яўлялася кваліфікацыйнай у прафесійны тур, не здолеў далучыцца да прафесіяналаў. У сезоне 2013/2014 дэбютаваў на рэйтынгавых турнірах у якасці аматара, згуляўшы на васьмі турнірах вышэйшага ўзроўню. У кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2014 прайшоў у другі раўнд, выйграўшы ў шатландца Майкла Лэслі. На шостым этапе еўрапейскага тура 2013/2014 зрабіў сваю найвышэйшую серыю — 138 ачкоў.
Турнір | 2013/ 2014 | |
---|---|---|
Рэйтынг[внт 1] | —[внт 2] | |
Рэйтынгавыя турніры | ||
Усі Класік | 1/64 | |
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | 1/64 | |
Адкрыты чэмпіянат Індыі | 1/64 | |
International Championship | 1/64 | |
German Masters | 1/64 | |
World Open | 1/64 | |
Адкрыты чэмпіянат Кітая | 1/64 | |
Чэмпіянат свету | 1/48 |