Крыстафер Скарвер | |
---|---|
Мянушка | "Забойца Дамера" |
Дата нараджэння | 6 ліпень 1969 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Забойствы | |
Колькасць ахвяр | 3 |
Выкарыстоўваемая зброя | Рэфальвер, металічны прут |
Арышт і пакаранне | |
Дата арышту | 1 чэрвеня 1990 |
Пакаранне | пажыццёвае пазбаўленне волі |
Крыстафер Скарвер (англ.: Christopher ScarverChristopher Scarver; 6 ліпеня 1969, Мілуокі, Вісконсін) — амерыканскі рабаўнік і забойца, які атрымаў вядомасць пасля замаху ў турме на серыйнага забойцу Джэфры Дамера, здзейсненага 28 лістапада 1994 года.
Крыстафер Скарвер нарадзіўся 6 ліпеня 1969 года ў Мілуокі, штат Вісконсін. Крыстафер быў другім дзіцем у сям’і з пяці дзяцей, наведваў школу James Madison High School, якую кінуў у 11-м класе. Пасля некаторы час Крыстафер перабіваўся выпадковымі заробкамі. Для атрымання спецыяльнасці Скарвер ў 1989 годзе паступіў праз вісконсінскі Корпус аховы прыроды на спецыяльнасць цясляр з магчымасцю наступнага працаўладкавання, але страціў месца і быў адлічаны. Трапіўшы ў дэпрэсію, Скарвер пачаў весці самаразбуральнае жыццё, у яго развілася алкагольная і наркатычная залежнасьць, у выніку вясной 1990 года ён быў выгнаны з дому ўласнай маці. Даведаўшыся пра цяжарнасць сваёй дзяўчыны і застаўшыся без сродкаў да існавання, Крыстафер Скарвер адважыўся на здзяйсненне злачынстваў[2].
1 чэрвеня 1990 года Крыстафер Скарвер прыйшоў у офіс фірмы вісконсінскага Корпуса аховы прыроды. Ён паспрабаваў абрабаваць мэнэджара Джона Файена, якога лічыў вінаватым у сваіх няўдачах. Пасля атрымання 15 даляраў ад Фаена Скарвер застрэліў рабочага Стыва Ломана і запатрабаваў ад Фаена большай сумы. Пасля атрымання чэка на некалькі тысяч даляраў злачынец схаваўся. Праз 2 гадзіны Крыстафер Скарвер быў арыштаваны каля дома сваёй дзяўчыны. Пры яго ператрусе былі знойдзеныя чэк, грошы, крэдытная карта і прылада забойства. Пасля арышту Скарвер заявіў, што стаў чарговай ахвярай расізму[3].
Крыстафер быў абвінавачаны ў забойстве Стыва Ломана і ў 1992 годзе прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі з правам падачы хадайніцтва на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ў 2042 годзе, пасля чаго этапаваны для адбыцця пакарання ў Columbia Correctional Institution у штаце Вісконсін[4].
28 лістапада 1994 года Крыстафер Скарвер здзейсніў напад на зняволеных Джэфры Дамера і Джэсі Андэрсана, нанёсшы ім цяжкія калецтвы. Усе трое раніцай таго дня былі прызначаныя на ўборку туалетаў і душавых кабін побач з трэнажорнай залай. Зняволеных пакінулі без нагляду на 20 хвілін, на працягу якіх паміж Скарверам і яго напарнікамі адбыўся канфлікт, які скончыўся збіццём Дамера і Андэрсана. У 8:10 раніцы Дамер быў знойдзены без прытомнасці і праз гадзіну ад атрыманых траўмаў галавы памёр[5]. Андэрсан памёр праз некалькі дзён. Скарвер не пажадаў растлумачыць матыў свайго ўчынку, спасылаючыся на галасы Бога ў галаве[6], і стаў праяўляць прыкметы псіхічнага расстройства[7][8]. Было зроблена здагадка, што асноўным матывам забойстваў Скарвера была расавая нянавісць, так як сярод ахвяр Дамера было 13 афраамерыканцаў, а Андэрсан абвінавачваў у забойстве сваёй жонкі, за якое адбываў тэрмін, двух чарнаскурых[9]. Крыстаферу Скарверу былі прад’яўленыя новыя абвінавачванні, і ў траўні 1995 года ён быў прысуджаны яшчэ да двух пажыццёвых зняволенняў за забойствы Дамера і Андэрсана[10].
У 1995 годзе Крыстафер Скарвер быў пераведзены ў турму штата Каларада, дзе правёў 5 гадоў і прайшоў курс працяглай рэабілітацыі ад псіхічных расстройстваў, пасля чаго быў пераведзены ў турму Wisconsin Secure Program Facility, дзе таксама праходзіў курс лячэння. Ён двойчы спрабаваў здзейсніць самагубства. У 2005 годзе яго адвакаты падалі ў суд на кіраўніцтва турмы, спасылаючыся на тое, што незаконныя метады лячэння падарвалі фізічнае і псіхічнае здароўе зняволенага. У 2006 годзе пазоў быў адхілены за недахопам доказаў[11].
У 2015 годзе Крыстафер Скарвер атрымаў другую хвалю вядомасці, даўшы інтэрв’ю газеце New York Post, у якім ён дэталёва распавёў пра падзеі раніцай 28 лістапада 1994 года. Як матыў забойства Скарвер паказаў асабістую непрыязнасць да Джэфры Дамера з-за яго паводзін у турме, яго забаў і гумару. Скарвер удакладніў, што прыладай забойства паслужыў металічны прут[12], а не тронак ад швабры, як паведамлялася раней[13].