Горад
| ||||||||||||||||||||||
Крыстыянстад[1] (шведск.: Kristianstad) — горад на поўдні Швецыі ў лене Сконэ. Насельніцтва — 35 711 жыхароў (2010)[2], што складае амаль што палову насельніцтва Крыстыянстадскай камуны (80 332).
Горад заснаваны каралём Даніі Крысціянам IV у 1614 годзе. Каб стымуляваць яго развіццё, былі пазбаўлены гарадскіх прывілеяў суседнія гарады Вэ (1614) і Охус (1617). Самаму Крыстыянстаду такія прывілеі былі пададзены толькі ў 1622 годзе. Асноўнай мэтай будаўніцтва горада было забеспячэнне абароны дацкай правінцыі Сконэ ад шведаў. З 1719 да 1997 горад з'яўляўся цэнтрам лена Крыстыянстад. Цяпер ён з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крыстыянстадскай камуны.
У Крыстыянстадзе знаходзіцца самы нізкі пункт у Швецыі — 2,41 м ніжэй узроўню мора. З-за гэтага часткі горада павінны быць абаронены ад паводак насыпнымі дамбамі і сістэмай помпаў.
Горад атачае вялікая раўніна. Толькі на ўсходзе і паўночным усходзе размешчаны невялікія ўзгоркі Балсбергет і К'югекёль, адпаведна. На поўдні размешчаны невялікі ўчастак тэрыторыі, якую часам называюць адзіным дажджавым лесам у Швецыі.
У Крыстыянстадзе і суседнім Охусе штогод ладзіцца міжнародны джазавы фестываль[3].