![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Крысціна Сяргееўна Ціманоўская |
Спецыялізацыя | 100 metres[d] |
Нарадзілася |
19 лістапада 1996[1][2] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 168 см[2] |
Вага | 61,5 кг[2] |
IAAF | 14571586 |
![]() |
Крысці́на Сярге́еўна Цімано́ўская (нар. 19 лістапада 1996, Клімавічы, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. У выніку скандалу на Алімпійскіх гульнях 2020 года атрымала палітычны прытулак у Польшчы, пасля чаго выступае за Польшчу.
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.87[6].
Пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.74[6].
Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2017 года ў бегу на 100 метраў з вынікам 11,54.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў 17 жніўня 2020 года разам з іншымі спартсменамі Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і членамі калектыва Рэспубліканскага цэнтра па лёгкай атлетыцы асудзіла гвалт і назвала дзеянні сілавых структур незаконнымі і непрымальнымі[7].
У 2021 годзе Крысціна Ціманоўская кваліфікавалася для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа на дыстанцыях 100 і 200 метраў. Пасля таго як дзве беларускія спартсменкі не былі дапушчаны да ўдзелу ў эстафеце 4х400 метраў з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб, беларускае спартыўнае кіраўніцтва ўключыла ў спіс удзельніц Крысціну Ціманоўскую, якая не ўдзельнічала ў спаборніцтвах на данай дыстанцыі на прафесійным узроўні. 30 ліпеня спартсменка заявіла, што яна не ўдзельнічала ў прыняцці гэтага рашэння і даведалася пра яго постфактум, а таксама раскрытыкавала спартыўнае кіраўніцтва[8][9]. Вечарам таго ж дня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» пачалося цкаванне спартсменкі[10].
1 жніўня беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам» і паспрабавала пасадзіць спартсменку на самалёт, каб вывезці ў Мінск[11][12]. Ціманоўская назвала хлуснёй афіцыйную прычыну і заявіла, што дактары яе не аглядалі. Спартсменка адмовілася пакідаць Токіа і запрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта[13][14].
5 жніўня Крысціна Ціманоўская прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву[15]. 9 жніўня на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Пятром Гліньскім выказала зацікаўленасць працягнуць спартыўную кар’еру, ёй прызначана спартыўная стыпендыя[16].
28 чэрвеня 2022 года атрымала польскае грамадзянства рашэннем Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды[17]. У лютым 2023 года Крысціна Ціманоўская выйграла свой першы медаль на чэмпіянаце Польшчы, заняўшы другое месца ў бегу на 60 м, затым на студэнцкім чэмпіянаце стала першай на дыстанцыі 200 метраў[18].
Прадстаўляла Польшчу на чэмпіянаце свету 2023 ў Будапешце. Выйшла ў паўфінал у бегу на 200 м. Разам з нацыянальнай камандай стала фіналісткай у эстафеце 4х100 м, дзе полькі занялі 5-е месца.