Крысціна Шолін | |
---|---|
шведск.: Christina Schollin | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | Стакгольм, Швецыя |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Gustaf Schollin[d] |
Маці | Henny Elisabet Högfors[d] |
Муж | Hans Wahlgren[d][1] |
Дзеці | Pernilla Wahlgren[d], Linus Wahlgren[d], Niclas Wahlgren[d] і Peter Wahlgren[d] |
Прафесія | Актрыса |
Гады актыўнасці | 1956 - цяперашні час |
Член у | |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 0774622 |
Сайт | christinaschollin.com (шведск.) |
![]() |
Крысціна Альма Элізабэт Шолін (шведск.: Christina Alma Elisabet Schollin; нар. 26 снежня 1937 года) ― шведская актрыса тэатра і кіно[3].
У першую чаргу вядомая міжнароднай аўдыторыі сваімі ролямі ў фільмах "Дарагі Джон", "Песнь Нарвегіі" , а таксама ў кінакарціне "Фані і Аляксандр" рэжысёра Інгмара Бергмана[4].
Тэма "анёла" стала неад'емнай часткай вобраза Шолін. Да 2011 года яна мела свой уласны магазін падарункаў з адпаведнай тэматыкай, а таксама залу выканальніцкіх мастацтваў у Старым горадзе Стакгольма.
У Швецыі атрымала вялікую вядомасць за выкананне ролі Маргарыты Охман ў серыяле "Varuhuset" і ролі Біргіты Вастберг ў мыльнай оперы "Tre Kronor", серыі якой выходзілі ў 1994-1996 гг[5].
У наступныя гады набыла папулярнасць пасля ўдзелу ў серыяле "Wahlgrens värld", які трансляваўся на тэлеканале Kanal5 і быў прысвечаны жыццю і творчасці дачкі Шолін, Пернілы Вальгрэн, якая з'яўляецца спявачкай і актрысай[6].
З 1962 года Крысціна ў шлюбе з акцёрам Хансам Вальгрэнам; у мужа і жонкі чацвёра дзяцей: Пітэр, Ніклас (мастак і акцёр), Перніла (спявачка і актрыса) і Лінус (таксама з’яўляецца акцёрам)[7].
У 1966 годзе была ўдастоеная прэміі «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Орман» рэжысёра Ханса Абрамса[8].